На жаль, легендарны сярод Беларускага дабраахвотніцкага корпуса Нісан Пасфайндэр на дадзены момант пашкоджаны, таму мы пакуль не можам рабіць на ім сафары на акупантаў. Для аднаўлення аўтамабіля нам трэба сабраць 100.000 грыўняў. У рамонце таксама мае патрэбу іншы аўтамабіль – тылавы Audi, які ужо знаходзіца на СТА. Ён хоць і не баявы, але вельмі дапамагае нам выконваць «папяровую» працу.