Будзьце пільныя і асцярожныя! Проста зараз ідзе чарговая хваля затрыманняў родных палітзняволеных.Па…

Будзьце пільныя і асцярожныя! Проста зараз ідзе чарговая хваля затрыманняў родных палітзняволеных.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, людзей дапытваюць, забіраюць тэхніку і банкаўскія карткі. Імаверна, гэта звязана з атрыманнем дапамогі.

Калі вам вядома пра затрыманні, паведамляйце пра іх акалічнасці праваабаронцам бяспечным спосабам, напрыклад, праз родных і знаёмых за мяжой

@Dahary_nahami — ініцыятыва DissidentBy;
@Viasnainfo — праваабарончы цэнтр «Вясна».

Калі ласка, дбайце пра лічбавую бяспеку! Скарыстайцеся нашай тэхнічнай падтрымкай — вам дапамогуць наладзіць і «пачысціць» вашыя гаджэты — @tech_rescuer1

Для эвакуацыі пішыце сюды: @evac_help