У пачатку 2023 года БДК меў патрэбу ў аўтобусе для падвозу рэкрутаў на палігон. Тады адзін з беларус…

У пачатку 2023 года БДК меў патрэбу ў аўтобусе для падвозу рэкрутаў на палігон. Тады адзін з беларускіх дабраахвотнікаў набыў жоўтага Багдана за 3250 даляраў са сваіх ашчаджанняў.

Дзякуючы Фонду Хелен Мінскай хоць і не адразу, але ўдалося павярнуць байцу гэтыя сродкі:
2800 даляраў фонд пераслаў непасрэдна на картку байца і 450 даляраў (18 000 грн.) на рахунак БФ «Добровольчий корпус».

Мы дзякуем усім, хто зрабіў свой унёсак у набыццё аўтобуса. Асабліва спадарыне Алене Вінніцкай з беларускай дыяспары ў Даніі, якая штомесяц данаціла нам.

На жаль, праз два гады эксплуатацыі наш Багдан стаміўся і ўжо не падлягае рамонту. Аднак за гэты час ён не толькі вазіў хлопцаў на стрэльбы, але нават паўдзельнічаў у некалькіх паспяховых аперацыях.

БДК | ПАДТРЫМАЦЬ