Распачынаецца завочны суд над актывістам Андрэем Зуевым
Сёння ў Віцебскім абласным судзе пачынаюць разгляд справы супраць Андрэя Зуева — актывіста з Наваполацка.
Яго абвінавачваюць па артыкулах аб распальванні варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК), стварэнні альбо ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні (ч. 1 арт. 361-1 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК).
Нагадаем, у траўні 2020 года ён даў інтэрв’ю Сяргею Ціханоўскаму, пасля чаго Зуева арыштавалі на 7 сутак. Пасля гэтага ён быў валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Некалькі разоў ён падвяргаўся адміністрацыйным арыштам.
У 2021 годзе з’ехаў з Беларусі, таму ягоная справа разглядаецца ў межах спецвытворчасці. Суддзя — Галіна Бондал.