Суд у Маскве завочна арыштаваў двух беларускіх добраахвотнікаў; адзін з іх больш за два гады таму бы…

Суд у Маскве завочна арыштаваў двух беларускіх добраахвотнікаў; адзін з іх больш за два гады таму быў узяты ў палон

25 ліпеня Басманны раённы суд Масквы завочна арыштаваў узятага ў палон байца Палка Кастуся Каліноўскага Яна Дзюрбейку («Тромблі»), стала вядома «Медыязоне».

Дзюрбейка трапіў у палон падчас бою ў Лісічанску 26 чэрвеня 2022 года, дзе ў баю загінуў легендарны камандзір Іван Брэст. Разам з ім у палоне апынуўся Сяргей Дзягцеў. Дзе яны ўтрымліваюцца і што з імі зараз, невядома.