Выязджаючы з Беларусі і Украіны з бацькамі (апекунамі) маладыя людзі трапляюць у сацыяльны вакуум. У вымушанай эміграцыі яны аказваюцца прадстаўленымі самім сабе – без сяброў, сваякоў, сваіх (беларускіх, украінскіх) школ, каледжаў і інш.
Падлеткі, якія пацярпелі ад псіхалагічнага, а некаторыя і ад фізічнага гвалту, ціску з боку незаконнай злачыннай улады Беларусі, знаходзяцца на тэрыторыі іншай краіны, з яе мовай, культурай, адукацыяй і менталітэтам.
Мы хочам дапамагчы ім у адаптацыі. Таму ладзім інтэграцыйны летнік у Польшчы.
Летнік будзе арганізаваны для групы дзяцей з 30 чалавек: 10 беларусаў, 10 украінцаў і 10 палякаў.
Асноўным партнёрам летніку выступае Спартыўна-адукацыйны клуб «Крывічы» (Fundacja sportu i edukacji «Krywiczy») у супрацы з беларускім душпастырствам у Варшаве (адказны – ксёндз Вячаслаў Барок).
Таксама партнёрамі праекту з’яўляюцца:
Fundacja Zachod Wschod Wsparcie (Польшча-Беларусь-Украіна);
Fundacja Caritas Diecezji Lomzynskiej (Польшча);
Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі».
Сума збора – €8000
Агульны бюджэт праекта складае €16000, аднак €8000 бяруць на сябе нашы партнёры.
Астатнія €8000 мы выставілі на збор.
Гэтыя грошы пойдуць на:
€1000 – арэнда транспарту;
€1000 – арэнда паходнага абсталявання;
€6000 – ежа для дзяцей.
Мы заклікаем прадэманстраваць салідарнасць і прыняць удзел усіх ахвотных. Галоўная ўмова – асабістая бяспека, таму ахвяруйце сродкі на гэты збор толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.