У Вільнюсе адбылася канферэнцыя “Новая Беларусь”.Партыя “Народная Грамада”, першы дзень ігнаравала, …

У Вільнюсе адбылася канферэнцыя “Новая Беларусь”.
Партыя “Народная Грамада”, першы дзень ігнаравала, другі дзень правела ў дыскусіях па пытаннях дабраахвотнікаў і палітвязней. Каманда правела сустрэчы з аднадумцамі.

Дыялог, пошук рашэнняў – вось галоўныя інструменты нашага шляху. Мы, як і раней, працуем з БХД і КДЖ у рамках Мемарандума 2023, і хочам пачуць галасы ўсіх, хто падзяляе нашае бачанне свабоднай Беларусі.

Партыяй была адхілена прапанова падпісаць дакумент канферэнцыі, паколькі ў распрацоўцы, абмеркаванні, праўках, сагласаванні фінальнага тэксту ўдзелу не прымала. Ёсць пункты дакументу, якія выклікаюць сумеў з пункту гледжання іх юрыдычнага афармлення.

Мы задавалі пытанні, шукалі адказы, і з новай энергіяй рухаемся наперад!

Свабоду ўсім палітвязням!

Жыве Беларусь!