Сёння Народная Грамада не святкуе Дзень Народзінаў Мікалая Статкевіча. Мы не можам яго абняць, паціс…

Сёння Народная Грамада не святкуе Дзень Народзінаў Мікалая Статкевіча. Мы не можам яго абняць, паціснуць руку, выказаць увагу, гледзячы ў вочы і наўпрост пабачыць яго ўсмешку.
Мы жывем архівамі, пастамі на нашых рэсурсах і памяццю Плошчы, дзе каманда заўсёды была актыўным удзельнікам.
У гэты дзень няма сталоў з клапатліва прыгатаванымі стравамі, госцяў і звону бакалаў.
Можа падацца, што і віншаванні памерклі ў тумане абсалютнага тэрору, але гэта не так…Віншаванняў шмат! І мы верым, што хутка ВЫ самі ў гэтым пераканаецеся!

Каманда партыі “Народная Грамада” шчыра віншуе нашага лідара, шляхціча, афіцэра і без сумневу, прынцыповага, разумнага, таленавітага, сапраўднага дэмакрата Мікалая Статкевіча з Днём Народзінаў!
Спадар, Мікалай! Мы не сыйшлі з шляху барацьбы, мы не схаваліся за дзвярыма офісаў, каб зачыніцца ад знешняга свету, мы не атачылі сябе ахаронай, каб людзі не маглі спытаць у нас пра ВАС!

Мы стаім Плошчы па ўсім свеце. Сцягі Народнай Грамады лунаюць па ўсім свеце. Мы не баімся, мы выходзім і кажам! Мы цытуем ВАС і заклікаем свет дапамагчы вызваліць таго, хто рабіў, робіць і будзе рабіць сваю справу Годна. Для ВАС Беларусь перад усім.

Мы кіруемся ВАШЫМІ парадамі. Мы ведаем, што страх самая моцная зброя супраць нас. Мы забаранілі сабе баяцца. Мы ведаем, што нас спрабуюць вынішчыць праз “карысных ідыётаў”, мы ловім такіх і гучна адпраўляем на сметнік гісторыі.
А памятаеце “золата партыі”? Так, спадар Мікалай! Яго шукаюць і да гэтуль) з тым жа посьпехам! Стаім

1534 дні за кратамі
550 дзён у рэжыме інкамунікада


Адсутнасць любой інфармацыі і навінаў. Ніякіх сустрэчаў з самымі блізкімі людзьмі, забарона на званкі, перадачы, прэсу. Але мы ведаем, як рэжым ламаў і ламае тых, хто не стаў ківалай лукашыстаў. Таму мы жадаем ВАМ як можна хутчэй пераканацца ў тым, што мы не зламаліся, не змянілі перакананні, нас не запужалі і любыя спробы нас дэскрыдытаваць праваліліся. лукашысты метусяць, выгадваюць усё новыя формы ціску і гвалту, але знішчыць ВАШУЮ прысутнасць у жыцці беларусаў у іх не атрымліваецца!

Мы жадаем ВАМ дачакацца нас.
Мы хутка прыйдзем.
Мы хутка вернемся да дому, каб кожны, хто забіраў бясцэнныя гадзіны жыцця адказалі за сваё бесчалавечнае стаўлення да кожнага, каго пазбавілі волі з-за страху псіхапатаў апынуцца на лаве падсудных.

Трымайцеся, калі ласка!

З павагай, каманда партыі “Народная Грамада”