Віншуем усіх беларусаў з Днём Адраджэння
33 гады таму, 25 жніўня 1991 года, Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі сілу канстытуцыйнага закону.
Тады ж было прынята шэраг рашэнняў аб эканамічнай і палітычнай самастойнасці, аб часовым прыпыненні дзейнасці Камуністычнай партыі Беларусі і нацыяналізацыі партыйнай і камсамольскай маёмасці. Міністэрства ўнутраных справаў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі выводзіліся з падпарадкавання Маскве.