Твор “Не здавайся” доўгі час быў своеасаблівым гімнам беларускіх і ўкраінскіх добраахвотнікаў. Яго напісаў беларус Алесь “Тарас” Чаркашын на фронце ў 2015 годзе ў селішчы Пескі пад Данецкам. Ён паспеў зрабіць студыйны запіс песні незадоўга да таго, як 10 жніўня 2015 года быў цяжка паранены ў баі пад Старагнатаўкай. 28 жніўня Алесь Чаркашын памёр у шпіталі ў Запарожжы, стаўшы першым загінуўшым беларускім добраахвотнікам на ўкраінскім баку. Ягоны твор “Не здавайся”— гэта фактычна заклік да ўсіх беларусаў: не складайце рукі, не здавайцеся, як бы цяжка вам не было. Перамагае толькі той, хто змагаецца!
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ