Народная Грамада — з гонарам і смуткам у сэрцы віншуе ўсіх, хто змагаецца за свабоду Украіны!Кіеў, І…

Народная Грамада — з гонарам і смуткам у сэрцы віншуе ўсіх, хто змагаецца за свабоду Украіны!

Кіеў, Ірпень, Буча, Ізюм, Ваўчанск, Нікалаеў, Лісічанск, Севераданецк, Запарожжа, Гуляйполе, Бахмут, Часаў Яр – гэтыя назвы сталі сімваламі мужнасці і адвагі, сімваламі барацьбы за свабоду, за права жыць у міры і годнасці.

Сёння мы ўзгадваем усіх, хто аддаў жыццё за Украіну, у тым ліку і нашых
суайчыннікаў, ваяроў БДК, палка Каліноўскага, кожнага добраахвотніка. Ваша памяць – гэта агонь, які асвятляе шлях да перамогі!

Аддаючы даніну павагі ўсім, хто загінуў, мы з гонарам схіляем голавы перад тымі, хто працягвае змагацца за вольную і незалежную Украіну. Вы – нашы героі, наша надзея!

Мы ніколі не забудзем вашыя ахвяры! 

Слава Украіне! Героям Слава!
Жыве Беларусь! Жыве вечна!