«Калі ў мяне скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта, у міграцыйнай службе мне адказалі: едзьце ў Беларусь…

«Калі ў мяне скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта, у міграцыйнай службе мне адказалі: едзьце ў Беларусь і абменьвайце пашпарт там»

Замежныя добраахвотнікі з 2014 году бароняць Украіну. Адна з найбольшых этнічных групаў сярод іх — беларусы. Замежнікі могуць афіцыйна праходзіць службу ў розных вайсковых структурах Украіны, а з мінулага году іх сацыяльныя правы і гарантыі сталі такімі ж, як і ўкраінскіх вайсковаслужбоўцаў. Але, нажаль, шэраг юрыдычных і прававых пытанняў для замежнікаў дагэтуль не вырашаны.

Беларускі добраахвотнік Ян “Беларус” Мельнікаў таксама знаходзіцца ва Украіне з 2014-га і за гэты час ён прайшоў вялікі баявы шлях. Але “Беларус” дагэтуль не атрымаў нават сталага віду на жыхарства. Больш падрабязна аб складанасцях у прававым полі Ян распавядае ў эфіры тэлеканала 2+2.

Праблема легалізацыі востра стаіць для нашых ваяроў і мы б жадалі яе хутчэйшага вырашэння на дзяржаўным узроўні.