Выказваем сур’ёзную занепакоенасць злачынствамі супраць чалавечнасці, учыненымі вышэйшым кіраўніцтвам злачыннага рэжыму аг лукашэнкі ў Беларусі. Мы вітаем рашэнне Літвы аб перадачы ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МУС) інфармацыі аб сістэматычных парушэннях правоў чалавека, якія маюць месца ў краіне.
Лічым гэта важным крокам на шляху да ўсталявання справядлівасці і прыцягнення да адказнасці вінаватых у здзяйсненні жорсткіх і бесчалавечных дзеянняў супраць мірнага насельніцтва.
Мы гатовы прадаставіць МУС усе наяўныя ў нас доказы, якія пацвярджаюць факты катаванняў, гвалтоўных знікненняў, незаконных затрыманняў і іншых злачынстваў, учыненых злачынным рэжымам лукашэнкі.
Мы таксама заклікаем усе дзяржавы-ўдзельніцы МУС падтрымаць зварот Літвы і далучыцца да патрабавання правядзення поўнага і непрадузятага расследавання. Беларускі народ заслугоўвае правасуддзя, а вінаватыя ў здзяйсненні злачынстваў павінны панесці адказнасць за свае дзеянні.
Гатовы аказваць усебаковую падтрымку па ўстанаўленні праўды і прыцягненню вінаватых да крымінальнай адказнасці. Мы перакананыя, што толькі сумесныя дзеянні міжнароднай супольнасці дапамогуць пакласці канец беспакаранасці і забяспечыць справядлівасць для ахвяраў рэпрэсій у Беларусі.
Прэс служба партыі
“Народная Грамада”