Заява ЦК Народнай Грамады
Беларусь завялі ў пастку. Масква, без чыіх датацый рэжым Лукашэнкі не можа існаваць, патрабуе інкарпарацыі нашай краіны. Гора-дыктатар прымушаны весці перамовы пра здачу незалежнасці.
Для зацвярджэння ўмоў дзяржаўнай здрады і замацавання сваёй пажыццёвай улады ўжо над “беларускай аўтаноміяй” у складзе Расіі ён можа абвясціць рэферэндум. Альбо абыйсціся рашэннем толькі марыянеткавага “парламента”.
Патрыёты вымушаны рыхтавацца да абароны Бацькаўшчыны. Народная Грамада прапануе сваіх рэгіянальных і агульнанацыянальнага лідэраў барацьбы за свабоду і незалежнасць. Для іх публічнай прэзентацыі грамадству мы выкарыстаем некаторыя элементы “парламентскай кампаніі” рэжыма.
Але мы не будзем удзельнічаць у чарговай пастаноўцы абрыдлага спектакля з загадзя вядомым вынікам па сцэнару яго рэжысёра. Тым болей, надаваць сваім удзелам легітымнасць “парламенту”, які будзе зацвярджаць рашэнні пра дзяржаўную здраду.
Уладу – народу!
Жыве Беларусь!
г. Мінск 25 жніўня 2019 г.
#народнаяграмада #Беларусь #Статкевич #Статкевіч #Лукашенко #незалежнасць #независимость
Мы гатовы бараніць краіну > Народная Грамада
Мы гатовы бараніць краіну. Заява ЦК Народнай Грамады Беларусь завялі ў пастку. Масква, без чыіх