8 красавіка ў офісе дэпутата Еўрапарламента Ёзаса Алекаса адбылася прэзентацыя выставы малюнкаў Паўл…

8 красавіка ў офісе дэпутата Еўрапарламента Ёзаса Алекаса адбылася прэзентацыя выставы малюнкаў Паўла Севярынца “З Беларуссю ў сэрцы”. Арганізатар выставы – партыя БХД. Павел Севярынец – яркая асоба ў палітычным полі Беларусі, адзін з лідэраў партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, у цяперашні час з’яўляецца палітвязнем. На выставе былі прадстаўлены працы Паўла, напісаныя ім у калоніі строгага рэжыму. Свае працы Павал высылаў у лістах да жонкі. Малюнкі Паўла прасякнуты святлом і любоўю – цудоўныя храмы Беларусі, прапісаныя ў дэталях з фатаграфічнай дакладнасцю, усмешлівыя партрэты родных. Дзіўна, але гэтыя цудоўныя працы Павел маляваў стоячы, у цеснай турэмнай камеры. Асноўны пасыл выставы – напамін пра палітвязняў, якія несправядліва томяцца ў засценках Беларусі. На адкрыцці выставы прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары, літоўскія сацыял-дэмакраты. Пасля адкрыцця выставы партыя Народная Грамада арганізавала збор ахвяраванняў для палітвязняў Беларусі. Выстава працягне сваю працу ў гарадах Еўропы.

Дзякуем кожнаму, хто прыдзяліў увагу і адведаў выставу!

Жыве Беларусь