ЗАЯВАРуха Салідарнасці “Разам”БЕЛАРУСЫ! УСЕ НА ВУЛІЦЫ МЕНСКУ!Рух Салідарнасці “Разам” удзячны ўсім б…

ЗАЯВА
Руха Салідарнасці “Разам”
БЕЛАРУСЫ! УСЕ НА ВУЛІЦЫ МЕНСКУ!

Рух Салідарнасці “Разам” удзячны ўсім беларусам, якія арганізоўваюць і ўдзельнічаюць у акцыях у абарону Незалежнасці Беларусі. Мы падтрымліваем усе вулічныя акцыі ў Менску 7 снежня, але ж асноўнай лічым акцыю, якая пачнецца а 12-й гадзіне на цэнтральнай плошчы г. Менска, якая сёння мае назоў “Кастрычніцкая”, але мусіць называцца імём Кастуся Каліноўскага, – нашага найвялікшага Нацыянальнага Героя.
На раніцу 6 снежня не вядомыя аніякія падрабязнасці і тэксты тых ганебных дамоваў, якія хоча заключыць нелегітымная сённяшняя ўлада з рэжымам Пуціна. Махляры хочуць па- злодзейску пазбавіць беларускі народ найвялікшай каштоўнасці, – незалежнай і суверэннай краіны.

Беларусы! Будзьма пільнымі! Усё – на вуліцы Менску!

Беларусь – перад усім!
Саюз з Расеяй – гэта вайна і галеча!
Жыве Беларусь!

06.12.2019 г.
г. Менск.

https://www.facebook.com/149427769219674/posts/573962076766239/