Я, Міронаў Ілля, актывіст, палітвязень, праваабаронца і пісьменнік, выказваю сваю падтрымку “Салідар…

Я, Міронаў Ілля, актывіст, палітвязень, праваабаронца і пісьменнік, выказваю сваю падтрымку “Салідарнасці”.

Я веру, што дадзенае аб’яднанне дзвюх палітычных партый Народная Грамада і Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты, якую ўзначальвае Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец, будзе адыгрываць ключавую ролю ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Спадзяюся, што да “Салідарнасці” далучыцца ўсё больш партый і актывістаў, бо ў адзінстве і салідарнасці заключаецца нашая сіла.

Выбары ў Каардынацыйную Раду і ўдзел у іх — гэта не толькі права, але і адказнасць перад сваёй краінай і яе грамадзянамі. Я ўпэўнены, што менавіта праз актыўны ўдзел у палітычных працэсах і фармаванне дэмакратычных структур мы зможам дамагчыся змен да лепшага.

Мой голас я аддаю за “Салідарнасць”, за іх ідэалы свабоды, за вызваленне палітычных зняволеных, за барацьбу супраць лукашызму і за ўмацаванне дэмакратыі.

Разам мы зможам дабіцца перамен і пабудаваць светлую будучыню для Беларусі.

У “Салідарнасці” наша сіла!

Жыве Беларусь!