«Белсат» ладзіць СТРЫМ
Лідар партыі «Народная Грамада» Мікалай Статкевіч заклікае менчукоў прыйсці на сустрэчу, якая адбудзецца ў нядзелю 24 траўня ў 12.00 каля Камароўскага рынку. Акцыя адбудзецца ў межах выбарчай кампаніі, падчас якой прэтэндэнты ў кандыдаты на прэзідэнцтва будуць збіраць подпісы, распавёў «Белсату»Мікалай Статкевіч. Наш тэлеканал зладзіць з акцыі стрым.
Паводле палітыка Мікалая Статкевіча, першая акцыя ўжо адбылася. 21 траўня каля Камароўскага рынку: прэтэндэнт у кандыдаты Уладзімір Няпомняшчых зладзіў першы пікет.
Чарговая акцыя з удзелам прэтэндэнта на кандыдата, Мікалая Статкевіча і Сяргея Ціханоўскага адбудзецца 24 траўня а 12:00 каля Камароўскага рынку.
«Цяпер у беларусаў болей чым дастаткова нагодаў для пратэсту. Людзі зразумелі, што змяніць сітуацыю праз удзел у галасаванні проста немагчыма. Цяпер волевыяўленне народу масава фальсіфікуецца, таму застаецца адзіная магчымасць у тым, каб выказаць сваю нязгоду з існай сітуацыяй – выходзіць на масавыя мерапрымствы. Улады зразумеюць толькі масавы пратэст. Акрамя таго, улады вымушаныя дазваляць людзям падчас выбарчай кампаніі выказваць грамадзянам сваю нязгоду», – распавёў «Белсату» Мікалай Статкевіч.
https://belsat.eu/news/mikalaj-statkevich-anansue-u-nyadzelyu-mityng-belsat-ladzits-strym/
На акцыі прэтэндэнты ў кандыдаты на прэзідэнцтва будуць збіраць подпісы.