7 ЧЭРВЕНЯ, 12.00. НАРОД, ПРЫХОДЗЬ – ЛУКАШЭНКА, СЫХОДЗЬ!Сябры! У нядзелю 7 чэрвеня а 12.00 па ўсёй Бе…

7 ЧЭРВЕНЯ, 12.00. НАРОД, ПРЫХОДЗЬ – ЛУКАШЭНКА, СЫХОДЗЬ!

Сябры!

У нядзелю 7 чэрвеня а 12.00 па ўсёй Беларусі адбудуцца ЛЕГАЛЬНЫЯ ПІКЕТЫ ў Менску, абласных цэнтрах, гарадах з насельніцтвам больш 100 тысячаў жыхароў і некаторых райцэнтрах. Каманды зборшчыкаў подпісаў становяцца ў цэнтры горада.

У вас ёсць абсалютна законная магчымасць прыйсці туды, каб сваёй прысутнасцю выказацца пра “сёмы тэрмін” Лукашэнкі, а таксама выявіць салідарнасць з Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам і іншымі незаконна затрыманымі.

Дыктатар баіцца і нервуецца. Тысячы людзей, якія 31 мая выйшлі ў цэнтры беларускіх гарадоў і сталі пад бел-чырвона-белымі сцягамі, натхнілі беларусаў па ўсёй краіне і выклікалі перапалох ды браджэнне ў шэрагах чыноўнікаў. Вынікам гэтага страху стала затрыманне некаторых лідараў і актывістаў, а таксама чарговыя знявагі на адрас народа.

Нават за апошнія некалькі дзён Лукашэнка груба парушыў Канстытуцыю і выбарчы кодэкс. Ён не мае ніякага права зноў вылучацца на прэзідэнцкіх выбарах!

П. Севярынец