Палітзняволены Павел Севярынец роўна 4 гады за кратаміПалітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрыс…

Палітзняволены Павел Севярынец роўна 4 гады за кратамі

Палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і пісьменнік быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года.

У траўні 2021 года Паўла асудзілі да 7 гадоў калоніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

У шклоўскай калоніі № 17 яго ўтрымлівалі ў ШІЗА некалькі месяцаў, а потым перавялі ў ПКТ на 3 месяцы. 21 чэрвеня 2023 года ў Шклове адбыўся суд па замене Севярынцу рэжыму ўтрымання. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітыка ў турму тэрмінам на тры гады. Цяпер Павел знаходзіцца ў гродзенскай турме № 1.

Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Канстанцінавіч Севярынец
Напісаць анлайн