Кушняроў: «Вайна ва Украіне – унікальная магчымасць для вызвалення Беларусі»
Выхадзец з Гомеля, айцішнік Андрэй Кушняроў («Рыцар») паехаў ва Украіну з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі і працягвае там жыць, ваяваць да гэтага часу.
“Мяне «забілі пад Рабоціна». Пра самі дэталі не магу распавесці і не ведаю, ці змагу калісьці гэта зрабіць, але як пра гэта пісалі рускія: я быў у групе з замежнікам і абодва загінулі. Я, праўда, не вельмі загінуў, я жывы…”
“Дакладных лічбаў, колькі ветэранаў, няма. Бо ёсць вялізная колькасць падраздзяленняў, дзе ваююць беларусы, некаторыя спецыяльна сыходзяць туды, дзе няма беларусаў. І ні адно з іх не вядзе сістэматызаванай работы з ветэранамі…”