Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

“Народная Грамада”, “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і “Краіна для Жыцця” будуць узгадняць свае …

*

“Народная Грамада”, “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і “Краіна для Жыцця” будуць узгадняць свае палітычныя рашэнні!

16-га чэрвеня 2024 года партыя Статкевіча “Народная Грамада”, партыя Севярынца “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і аргкамітэт па стварэнніі партыі “Краіна для Жыцця” падпісалі сумесны палітычны дакумент – Мемарандум.
Дакумент рэгламентуе ўзаемадзеянне палітычных структур з мэтай набліжэння  Беларусі да дэмакратычных выбараў пад эгідай АБСЕ.

«Салідарнасць палітычных структур і здольнасць дамаўляцца – менавіта тое, чаго крытычна не хапае беларускай дэмакратычнай супольнасці» – заявілі ўдзельнікі Мемарандума.

“Мы ствараем палітычны прэцэдэнт узаемадзеяння здаровага сэнсу і палітычнай волі” – заявіў Яўген Вільскі, намеснік старшыні “Народная Грамада”

“Мы прапануем далучыцца да супрацоўніцтва ў рамках Мемарандума іншым палітычным суб’ектам” – сказаў Віталь Савюк, лідэр аргкамітэта па стварэнні партыі “Краіна для Жыцця”

«Мы супраць узмацнення аўтарытарных тэндэнцый у беларускай дэмакратычнай супольнасці. Шлях у Еўропу, перш за ўсё, гэта-дэмакратыя і празрыстасць. На жаль нам уяўляецца, што калі хтосьці з’язджаў з Беларусі, ён захапіў з сабой крыху аўтарытарызму» – сказаў Георгій Дзмітрук, сустаршыня БХД