Сёння на Кафедральнай плошчы ў Вільне пройдзе акцыя салідарнасці з Украінай
“Гэта не проста выказванне падтрымкі брацкаму народу, гэта яшчэ і магчымасць прыцягнуць увагу да трагічнай сітуацыі ў Беларусі. Нашая краіна пакутуе ад рэпрэсіяў, ад пераследу палітычных апанентаў і незалежных журналістаў. Кожны палітвязень – гэта сімвал барацьбы за свабоду, за дэмакратыю і правы чалавека”, — кажа актывіст Ілля Міронаў.
“Прыходзьце на Плошчу, запрашайце родных, сяброў і знаёмых! Давайце разам пакажам, што мы не забыліся пра сваю Радзіму і не адступім перад фашыстоўскім рэжымам Лукашэнкі!
Гэта наша магчымасць быць голасам тых, хто не можа казаць! Гэта наша магчымасць быць бліжэй да свабоды!”.