У гэты дзень, прысвечаны ўсім уцекачам свету, мы звяртаемся да міжнароднай супольнасці з заклікам зв…

У гэты дзень, прысвечаны ўсім уцекачам свету, мы звяртаемся да міжнароднай супольнасці з заклікам звярнуць асаблівую ўвагу на лёс больш за 600 000 беларусаў, вымушаных уцячы ад рэпрэсіўнага рэжыму пасля выбараў 2020 года. 

Партыя “Народная Грамада”, глыбока занепакоеныя сітуацыяй, у якой апынуліся беларускія бежанцы. Яны сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, бюракратычнымі перашкодамі, цяжкімі ўмовамі жыцця і адсутнасцю неабходнай падтрымкі.

Мы заклікаем міжнародную супольнасць:

Узмацніць ціск на рэжым лукашэнкі, патрабуючы вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення пераследу.

Забяспечыць беларускім уцекачам доступ да сховішча і неабходнай дапамогі.

Спыніць дыскрымінацыю і забяспечыць роўныя правы для беларусаў у краінах побыту.

Мы лічым, што салідарнасць і падтрымка міжнароднай супольнасці – гэта адзіны шлях да справядлівасці і бяспекі для беларускага народа.

Партыя “Народная Грамада”