Партыя “Народная Грамада” з глыбокай занепакоенасцю ўспрымае рашэнне Вярхоўнага суда Бялграда аб выд…

Партыя “Народная Грамада” з глыбокай занепакоенасцю ўспрымае рашэнне Вярхоўнага суда Бялграда аб выдачы Андрэя Гнета ў Беларусь.

Мы катэгарычна асуджаем палітычна матываваны характар абвінавачанняў супраць Гнета і лічым, што яго экстрадыцыя ўяўляе сабой сур’ёзную пагрозу для яго жыцця і свабоды. Беларусь вядома сваімі сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека, адсутнасцю незалежнага правасуддзя і катаваннямі ў месцах зняволення.

Заклікаем міжнародную супольнасць, праваабарончыя арганізацыі і ўрады ўсіх краін прыняць усе магчымыя меры для прадухілення экстрадыцыі Андрэя Гнета ў Беларусь.

Мы прапануем сербскім уладам перагледзець сваё рашэнне і не дапусціць перадачы Андрэя Гнета ў Беларусь, дзе яму пагражае рэальная небяспека быць падвергнутым рэпрэсіям і нечалавечаму абыходжанню.

Жыве Беларусь