У Варшаве памёр віцебскі праваабаронцаСёння ў Варшаве раптоўна пайшоў з жыцця віцебскі праваабаронца…

У Варшаве памёр віцебскі праваабаронца

Сёння ў Варшаве раптоўна пайшоў з жыцця віцебскі праваабаронца і сябра БАЖ Леанід Свецік. Яму было 59 гадоў. Ён неаднаразова назіраў за выбарамі ў Беларусі, цягам 20 гадоў прымаў удзел у праваабарончай дзейнасці.

Леанід Свецкі вымушана пакінуў Беларусь на хвалі палітычных рэпрэсій. У эміграцыі ён працягваў праваабарончую дзейнасць.

Каманда фонду «Краіна для Жыцця» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Леаніда Свеціка.