Сёння 25 чэрвеня ў Брэсцкім абласным судзе пачаўся завочны разгляд крымінальнай справы ў дачыненні д…

Сёння 25 чэрвеня ў Брэсцкім абласным судзе пачаўся завочны разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітрэнкі, Вольгі Карач, Анатоля Котава і Веранікі Цапкала.

Судзілішча вядзе, так званны суддзя Андрэй Лешчанка.

Партыя “Народная Грамада” выказвае глыбокае абурэнне пачаткам завочнага разгляду крымінальнай справы. Лічым гэта грубым парушэньнем правоў чалавека і чарговай рэпрэсіяй супраць актывістаў, якія выступаюць супраць рэжыму лукашэнкі.

Абвінавачанні па пяці артыкулах КК, у тым ліку за “захоп дзяржаўнай улады” і “дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь”, выглядаюць абсурднымі і з’яўляюцца спробай заглушыць галасы тых, хто адстойвае дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі.

Патрабуем вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення рэпрэсій у дачыненні да ўсіх, хто падвяргаецца пераследам за свае перакананні. Свабода слова і мірнае выказванне палітычных поглядаў – неад’емныя правы чалавека, якія павінны быць абаронены.

Свабоду ўсім палітвязням!!

Жыве Беларусь!!