23 чэрвеня 2024 на Купалле, якое на літоўскай зямлі мае назву Ёнінес, беларусы Літвы ў найвышэйшай кропцы Літвы, гары Аўкштояс усяго за некалькі кіламетраў ад мяжы з Радзімай, спалілі пудзілы двух дыктатараў. Аддаць іх агню ў знак будучай перамогі дабра над злом у гэтую адметную ноч стала ўжо традыцыяй.
Упершыню далучыліся прадстаўнікі дыяспары “Беларусы Адэсы”, усе былі рады гумару адэсітаў і захопленыя іх арганізаванасцю. Удзельнічалі таксама свабодныя расейцы-уцекачы ад пуцінскага рэжыму, якія заснавалі ў Літве ініцыятыву дапамогі Украіне Action for Life.
Літоўская пара, якая прыехала на месца сілы і назірала за дзействам, пазычыла свабоды і поспеху і адзначыла, што перамогі можна і трэба дасягаць толькі ўсім разам!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga.
23 июня 2024 на Купалье, которое на литовской земле носит название Йонинес, беларусы Литвы в самой верхней точке Литвы, горе Аукштояс всего в нескольких километрах от границы с родиной, сожгли чучела двух диктаторов. Предать их огню в знак будущей победы…