Зварот да прэс-сакратара МУС Вольгі ЧамаданавайУ панядзелак стала вядома, што ў ЦІП рэзка ўзмацніўся…

Зварот да прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай

У панядзелак стала вядома, што ў ЦІП рэзка ўзмацніўся ціск на удзельнікаў перадвыбарных пікетаў.

https://www.svaboda.org/a/30674213.html, https://www.svaboda.org/a/30674225.html, https://www.svaboda.org/a/30673965.html.
А вось прамое сведчанне:

https://www.facebook.com/…/pcb.325474657…/2136147066510261/…

https://www.facebook.com/…/pcb.325474657…/2136154659842835/…

Прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ўчора публічна заявіла, што ў ЦІП ўсе “па закону” і скаргаў няма:

https://news.tut.by/society/689017.html

Спадарыня Ольга Чемоданова,

Вы гэтага нічога, праўда, не заўважаеце?

Калі ласка, адкажыце, як могуць паскардзіцца людзі, у якіх забралі асадкі і паперу, да якіх не дапускаюць адвакатаў, і яны не могуць нават абскардзіць скляпаныя пачкамі на адной каленцы новыя судовыя пастановы, якім ім “дабаўляюць” яшчэ суткі?..

Толькі за апошнія два дні ў “адкрытым судзе” чарговыя 15 сутак дадалі Мікалаю Статкевічу, Максіму Вінярскаму, Валянціну Троцкаму, Вераніцы Мішчанка, Аляксандру Грачышнікаву. Спіс, мяркую, далёка не поўны.

На якой падставе адмаўляюцца прымаць перадачы у ЦІПе? Назавіце і апублікуйце дакумент? Як эпідэміолаг, сведчу, што прадукты і газеты нясуць мінімальную рызыку распаўсюду КОВІД, у адрозненне ад кругласуткавага знаходжання ў закрытым памяшканні з патэнцыйна інфекаванымі з адной (!!!) на 15 дзён аднаразовай маскай без сродкаў гігіены?

Як я магу быць уппэўненая, што і гэта адзіная маска не скрадзеная з перадачкі, напрыклад, якую я перадавала свайму мужу?

Якім чынам адсутнасць сродкаў гігіены і сродкаў індывідуальнай абароны можа паспрыяць “безопасності” нашых блізкіх?

На якой падставе родным адмаўляюцца паведамляць, калі выйдуць на свабоду іх блізкія?

Якім чынам бяспецы спрыяе адабраная пасцельная бялізна, адсутнасць душа альбо вошы?

А прамое натраўліванне на “палітычных” іншых арыштаваных супрацоўнікамі?

Чаму памошчнік аператыўнага дзяжурнага Урублеўскі адмовіў мне сёння ў перадачы неабходных лекаў?

Гэта таксама называецца “в интересах безопасности”?

Лічыце гэта афіцыйным запытам.

17 чэрвеня
Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча

І нефармальнае пытанне: Скажыце, Вам – не сорамна?

Замест постскрыптума:

​​Лидер «Молодого Фронта» Денис Урбанович рассказал нашему каналу подробности содержания в тюрьме на Окрестина:

– Я не помню никогда, чтобы в центре изоляции правонарушителей на переулке Окрестина дежурили ОМОН в штатском с автоматами. Очень много людей в штатском. Кстати, именно люди в штатском задействованы в основных репрессиях.

Был свидетелем того, как из соседней камеры слышал эмоциональный окрик Максима Виниярского. Могу предположить, что к нему принимали популярную среди милиционеров «фишку» – надували резиновую перчатку и лопали ее перед лицом арестованного. Про Максима могу сказать, что этот человек держится мужественно. Один раз я видел, как Винярского вывели во внутренний двор с руками за спиной, при этом говорили: «Мы сделаем так, что ты под себя ходить будешь», на что Макс ответил: «Я вас не боюсь».
Ужасное отношение к женщинам. Я слышал крики Ольги Николайчик, я знаю, что еще одну женщину-активистку досматривали милиционеры-мужчины, что категорически запрещено.

Еще могу сказать, что Артема Черняка, который тоже является активистом «Европейской Беларуси» я увидел в одних лишь шортах. Ничего больше на человеке не было!

Про условия даже и спрашивать не надо. О чем можно говорить, если я лечу укусы различных паразитов после Окрестина?