Улада чарговы раз прабівае дно. Толькі падзеі апошніх двух дзён:- незалежныя назіральнікі не будуць …

Улада чарговы раз прабівае дно.
Толькі падзеі апошніх двух дзён:

– незалежныя назіральнікі не будуць дапушчаныя на выбарчыя ўчасткі “ў сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй”.

Толькі ў нашай краіне пасля таго, як мы перамаглі тое, чаго не было, яно, аказваецца, усё яшчэ есць, але выключна і лакальна на выбарчых участках.
А вы кажаце, наша ўлада пра нас не клапоціцца.

– давераным асобам Святланы Ціханоўскай масава адмаўляюць у месцах для правядзення сустрэч з выбарцамі, альбо прапануюць праводзіць іх з 8-мі раніцы да 12.00 альбо з 21.00 да 22.00. Астатні час “заняты” пікетамі самі ведаеце, каго.

Мо, сходзім, пашукаем? Паўдзельнічаем?

Закон дазваляе грамадзянам свабодна абмяркоўваць “палітычныя, дзелавыя і асабістыя якасці” кандыдатаў. А сказаць ёсць што.

– па дарозе на афіцыйны пікет Святланы Ціханоўскай у Барысаве былі выкрадзеныя нашы таварышы: сябры Народнай Грамады, БХД і Еўрапейскай Беларусі.

Цяпер шлях на легальны пікет заўседы можа стаць для Вас прыемнай прагулкай у аўтазаку і некалькімі гадзінамі ў кампаніі не меньш прыемных супрацоўнікаў нашых доблесных органаў.

Што заўтра прыдумаюць?