Яшчэ зусім нядаўна было дакладна зразумела, што істота з закатам над балотам на акцыі – альбо правак…

Яшчэ зусім нядаўна было дакладна зразумела, што істота з закатам над балотам на акцыі – альбо правакатар, альбо гарадскі вар’ят.

Цяпер жа павылазілі дзівакі з мантрай пра еднасць і г. д. Але як можа адэкватны чалавек узняць гэты сцяг?!

Пасля ўсяго… Як? Што на мяне, трэба быць поўным ідыётам (у лепшым выпадку).

Калі нехта хоча яднацца з чырвона-зялёнымі, то давядзецца яднацца з іх поглядамі і прынцыпамі таксама! А яны нязменныя і добра вядомыя. Ад Курапатаў і да Акрэсціна.

Выходзіць як у анекдоце : ты либо крестик сними, либо трусы одень. Але ў нашым анекдоце ўжо не смешна зусім і абсалютна.

Таму здымайце з сябе гэтую ганьбу, змывайце бруд і памятайце : мы разам, мы адзіныя пад бел-чырвона-белым сцягам!
*Алесь Мінау́*