Дзякуй, сябры!Мы – як рака, якая здольная імчаць магутнай плынню, разбівацца на шмат рукавоў і ручаё…

Дзякуй, сябры!
Мы – як рака, якая здольная імчаць магутнай плынню, разбівацца на шмат рукавоў і ручаёў і зноў збірацца ў магутную плынь.

Верагодна, ад пачатку сёння многім здалося, што нас мала, пратэст – выдахся і ўсё прапала.

Канешне, не!
Як з маленькіх кволых ручаінак збіраюцца магутныя патокі, так і мы – праз застрашванне і перакрытыя дарогі, праз кардоны і вайсковую тэхніку, праз хапуны, вадамёты і бразганне зброяй прабіліся, каб зліцца ў магутную плынь, якая ужо змывае і абавязкова змые з нашай зямлі ўвесь бруд і ўсю нечысць, якая наліпла на яе за 26 год.
Мы вяртаемся да сябе – сапраўдных!
Мы вяртаем сабе нашу Беларусь!
Нас нельга спыніць! Нас нельга перамагчы!

Давайце разам думаць, як мы адсвяткуем Перамогу і якую прыгожую краіну мы пабудуем!
Мы ўжо робім гэта.
Не спыняемся, сябры!