Слухач Еўрарадыё атрымаў ліст ад Мікалая Статкевіча з Жодзіна

Партыя Народная Грамада

“Гэтых людзей зноў не паставіць на калені. Рэпрэсіямі супраць іх можна толькі зрабіць нянавісць да катаў больш масавай і глыбокай”.

Слухач @euroradio атрымаў ліст ад Мікалая Статкевіча. Ліст датаваны 22 верасня — ішоў з Жодзіна больш за тыдзень.

Мікалай Статкевіч затрыманы 31 траўня 2020 года — праз два дні пасля Сяргея Ціханоўскага. Палітык знаходзіцца за кратамі ўжо чатыры месяцы.