Матывацыйнае. 23-га верасня ў жодзінскай турме радыё зранку не працавала. Верагодна, каб захаваць у …

Матывацыйнае.
23-га верасня ў жодзінскай турме радыё зранку не працавала. Верагодна, каб захаваць у тайне ад шчаслівага народа радасную падзею – інагурацыю ўсенародна абранага.
Уключылася каля 15-ці і пачало круціць інагурацыю. Ну, каб народ узрадаваўся.. А каб гэту радасць замацаваць, запіс гэты пачалі круціць кожны дзень. Ізноў жа – магутны выхаваўчы эфект прадбачыўся.. Тым больш, што ў Жодзіна амаль бесперапынна, апроч мацёрых неперавыхоўваемых злачынцаў,, такіх, як Мікола Статкевіч, знаходзіцца пад чатыры сотні часова, на думку адміністрацыі, аступіўшыхся парушальнікаў парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Верагодна, іх утрымліваюць нават у адным корпусе, каб два разы не ўставаць, як кажуць. Каб набіраліся вопыту )

Гэта я да чаго? Народ і безнадзейны і не вельмі такіх выхаваўчых момантаў не “зацаніў” і пачаў выказваць сваю незадаволенасць у даступнай форме.
Тэхнічна падкаваныя альбо тыя, хто вызнве правіла “супраць лома няма прыёма, акрамя іншага лома” вырашылі праблему проста – ломам. То бок, фізічным спыненнем “вяшчання”.
А нашы пяшчотныя дзяўчаты пад час трансляцыі пачыналі хлопаць у ладкі, выхлопваючы рытмам “Жы–ве – Бе-ла-русь”.
Карацей, больш ужо трансляцыю самакаранацыі самазванца ў Жодзіна не круцяць.