Мікалай Статкевіч:Вельмі хвалюе лёс краіны і людзей, якія змагаюцца за яе. Інфармацыі ў мяне мала, п…

Мікалай Статкевіч:

Вельмі хвалюе лёс краіны і людзей, якія змагаюцца за яе.
Інфармацыі ў мяне мала, перавпжна, афіцыйная. Але ўжо пачуў, што пад клятвы незалежнасці пачалася “праца над дарожнымі мапамі” па яе скасаванню. Спраўджваецца тое, што я казаў узімку. На жаль.
Але сітуацыя памянялася і цяпер узнікла вялізарнае пытанне аб легітымнасці подпісу пад гэтымі картамі. На шчасце.
Добра, што беларусы прымусілі заходніх “рэалпалітыкаў” пераабуцца ў паветры. Што яшчэ ўзмацняе пытанне аб легітымнасці подпісу пад картамі.