​​Лісты з турмы вельмі марудна ідуць перад святамі. Верагодна, чарговая “спецаперацыя”. З дасвяточна…

​​Лісты з турмы вельмі марудна ідуць перад святамі. Верагодна, чарговая “спецаперацыя”.
З дасвяточнага. Мікола Статкевіч пра вынікі 2020 года.

Мінулы год быў страшным і вялікім для нашага народа.
Здарылася многае. Мы, нарэшце, цалкам зразумелі і ўсвядомілі, хто кіруе нашай краінай, вырашае нашы лёсы, распараджаецца нашымі жыццямі.

Мы таксама зразумелі, што падаўляючая большасць з нас не хоча мярзотнікаў ва ўладзе, не хоча падманшчыкаў і забойцаў над сабой.
Цяпер мы ведаем, што народ супраць прэзідэнта АМАПа.
І нарэшце мы, а за намі і ўвесь свет вельмі шмат даведаліся пра саміх сябе, пра свае мужнасць, годнасць і салідарнасць.

Вельмі шмат вызначылася для нас у мінулым годзе. І нам цяпер нікуды не дзецца ад гэтага ведання.
Выбара ў нас рэальна не засталося.
Краіна не зможа нармальна жыць, нават захаваць сябе пад уладай забойцаў і катаў.
Нам прыйдзецца вырашыць гэтую праблему. Дзеля саміх сябе, дзеля мінулага і будучыні.
Зрабіць гэта складана, цяжка, страшна. Бо яны гадамі рыхтаваліся біць, падаўляць і забіваць нас.

Але мне здаецца, мы вызвалім сябе ўжо ў гэтым годзе. Таму, што ў мінулым мы зрабілі галоўнае – мы сталі вартай, мужнай і салідарнай нацыяй, якая не пацерпіць, каб злачынцы ўладарылі і далей, ламаючы жыцці ўжо наступным пакаленням беларусаў. Народам, якім я захапляюся.

Мы пераможам.
Жыве Беларусь!