Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

Чым далей у лес, тым страшней баевікі.Цягам усёй восені дзяржаўныя мэдыі, каб апраўдаць жорсткасьць …

*

Чым далей у лес, тым страшней баевікі.
Цягам усёй восені дзяржаўныя мэдыі, каб апраўдаць жорсткасьць АМАПа, з усіх сілаў імкнуліся прадставіць мірныя пратэсты як зборышча экстрэмістаў. Атрымалася не вельмі. Нават калі на ролю тэрарыстаў вылучылі Мікалая Аўтуховіча.
Гледзячы па ўсім, цяпер сам Лукашэнка ўзяўся весьці гэтую сольную партыю, прыдумляючы ўсё больш жахлівыя гісторыі. 28 студзеня падчас нарады ён расказаў пра нейкіх нікому невядомых баевікоў, якія нібыта “спрабавалі падрываць дамы і вуліцы ў нас у краіне”.
29 студзеня Лукашэнка апавядае студэнтам пра пратэстуючых, якія нібыта зьбіраліся “закінуць кактэйль Молатава ў аўтобус”, які вёз людзей на інаўгурацыю.
Слухаючы гэтыя страшныя казкі, хочацца задаць пытаньне: а што з тымі 200 баевікамі Вагнэра, якія, паводле Лукашэнкі, схаваліся ў беларускіх лясах. Іх ужо злавілі? Ці яны спужаліся і вярнуліся назад у Расею? Ці то былі такія ж байкі, як і цяпер?