З ліста Мікалая Статкевіча [пасля доўгага перапынку]: Што тычыцца эскалацыі судовых рэпрэсій і чутак…

З ліста Мікалая Статкевіча [пасля доўгага перапынку]:

Што тычыцца эскалацыі судовых рэпрэсій і чутак пра канцлагер і г.д. Чым больш жорсткімі будуць рэпрэсіі, тым хутчэй усё скончыцца.
Ужо пісаў, што звонку фінансуемая жорсткая дыктатура – гэта ненадоўга.
Захад забаронай на хакейны чэмпіянат паказаў, што, адрозна ад папярэдніх сутыкненняў, ён гатовы да канкрэтных дзеянняў.
Значыць, будуць яшчэ санкцыі. Сапраўды небяспечныя санкцыі.

СІЗА N8
г. Жодзіна