​Хвалююся за людзей, якія ў зняволенні, ці за тых, якія, не зважаючы на рэпрэсіі і надвор’е, працягв…

Хвалююся за людзей, якія ў зняволенні, ці за тых, якія, не зважаючы на рэпрэсіі і надвор’е, працягваюць выходзіць.
Ранейшы і, значна больш шырокі, сённяшні прыклады барацьбы за волю і годнасць маюць гістарычнае значэнне. Бо фармуюць маральныя характарыстыкі будучых пакаленняў, нашай нацыі ў будучыні. І мне падабаецца такая нацыя. Аналагаў у сенняшнім свеце я не бачу.
Гадоў 7 таму я напісаў у магілеўскай “крытай” турме артыкул “Мужыкі, казакі і шляхетная нацыя”. Прычым, “шляхетная нацыя” – гэта было пажаданне для беларусаў. Але, як мне падаецца, цяпер мы сапраўды можам так звацца.

Мікалай Статкевіч
СІЗА 8 г. Жодзіна