{30 гадоў таму 19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў нацыянальныя і гістарычныя сімвалы ў якасці дзяржаўнай сімволікі — старажытны герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг.}
19 верасня 2020 года ў скверыку на Ангарскай мы вырашылі зрабіць дваравы канцэрт. Я выступаў арганізатарам, а Аляксандр Памідораў прадстаўляў свой новы альбом з дапамогай акустычнай гітары. Наш канцэрт палічылі тэрарыстычным актам, і далі нам па восем содняў…