Першая студэнцкая акцыя супраць палітыкі Лукашэнкі адбылася 14 кастрычніка 1994 года

M4

Падчас першай прэзідэнцкай кампаніі Аляксандр Лукашэнка неаднойчы заяўляў, што калі стане кіраўніком дзяржавы, то асаблівая ўвага будзе нададзена студэнтам: маўляў, яго сын Віктар вучыца ў БДУ, а таму праблемы студэнтаў вядомыя яму як нікому.

Першая студэнцкцая акцыя супраць палітыкі Лукашэнкі мела месца 14 кастрычніка 1994 г. Вялікую ролю ў правядзенні марша адыгралі студэнты гістарычнага факультэта. Улады былі вымушаныя пайсці на саступкі.