#есть_мнение «Не час зараз для мовы». А калі час? Мо пасля Люблінскай уніі быў той самы час? Ці мо п…

#есть_мнение

«Не час зараз для мовы».
А калі час? Мо пасля Люблінскай уніі быў той самы час? Ці мо пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай? А мо, калі краіна была падзелена «Рыжскім мірам»? Ці ў часы паслярэвалюцыйнай галечы? А мо ў жудасныя 30-я? Ці мо лёгка было мове за Савецкім часам? Але ва ўсе гэтыя часы знаходзіліся людзі, якія збераглі для нас слова, песню, казку, граматыку на пісьме… мову! Таму, калі хочаце сказаць – скажыце, калі можаце зрабіць – зрабіце, але прыкрывацца «не тым часам», як шчытом, не варта. Бо любому сталаму чалавеку зразумела – гэта проста адмазка.

©