1569 год паклаў пачатак новай старонцы ў нашай гісторыі. На палітычнай мапе Еўропы з’явіўся новы гулец – Рэч Паспалітая. Унія, заключаная ў Любліне, больш чым на 200 гадоў аб’яднала Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае ў адну федэратыўную дзяржаву, якая ў ХVI ст. стала найбуйнейшай ва Ўсходняй Еўропе.
Пайсці на больш цесны саюз з Польшчай ВКЛ змусіла Лівонская, ці Інфлянцкая, вайна з Масковіяй. У 1562 г. маскоўскія войскі стаялі ля сцен Віцебску, Воршы, Шклову. Быў захоплены Полацк і спыняцца на гэтым расейскія войскі не збіраліся. Навісла пагроза над сталіцай дзяржавы – Вільняй. Стала відавочна, што аднаасобна спыніць агрэсію Маскоўскай дзяржавы, а тым больш вярнуць страчаныя землі Вялікае княства не можа. https://youtu.be/UbPCAhT1SuU
Люблінская ўнія 1569 года стала пэўным кампрамісам, у выніку якога ўтварылася больш моцная дзяржава – Рэч Паспалітая. Перамогаю апошняй скончылася Інфлянцкая вайна. Аднак уратаваўшы сваю тэрыторыю ад Масковіі, ВКЛ з цягам часу ператварылася ў польскую правінцыю.…