Святлана Ціханоўская абвясціла 27 лістапада днём міжнароднай салідарнасці з Беларуссю:«Ужо 833 чалав…

Святлана Ціханоўская абвясціла 27 лістапада днём міжнароднай салідарнасці з Беларуссю:

«Ужо 833 чалавека прызнаныя палітвязнямі і яшчэ тысячы зняволеныя або пераследуюцца па палітычных матывах. Кожны можа далучыцца да Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.

– Палітыкі могуць прымаць рэзалюцыі па беларускім пытанні для больш актыўнай працы ўнутры канкрэтнай краіны і ў межах міжнародных арганізацый – ААН, АБСЕ.
– Журналісты могуць прыцягнуць больш увагі да крызісу ў нашай краіне і ўтрымліваць Беларусь у міжнародным парадку дня.
– Замежныя эксперты могуць арганізаваць дыскусіі і дапамагчы беларусам са шляхамі выхаду з крызісу.
– Школьнікі і студэнты – разаслаць паштоўкі і лісты палітвязням.
– Гарадскія мэрыі – упрыгожыць будынкі ў беларускіх нацыянальных бела-чырвона-белых колерах у знак салідарнасці.
– Любы замежнік – дапамагчы рэпрэсаваным беларускім сем’ям, ахвяраваўшы ў фонды.

Кожнае, нават самае маленькае дзеянне ў падтрымку Беларусі набліжае нас да пераменаў».

Крыніца: @tsikhanouskaya