11 лістапада 1918 года закончылася Першая сусветная вайна. Вайна, якая няслушна засталася ў цяні Другой сусветнай.
Першая сусветная ў Беларусі: Каля 900 тыс. жыхароў “беларускіх губерняў” былі прызваны ў рады расійскай арміі, з іх 70 тыс. “аддалі” жыццё. У падзеях ваенных гадоў загінула 60 тыс. мірных жыхароў, яшчэ 50 тыс. былі сілай сагнаны ў Германію. Расійскія ўлады загналі ў бежанства ад 1,5 да 2,2 млн жыхароў беларускіх тэрыторыі. Многія з іх ужо не вярнулася на Радзіму. Страты Беларусі цалкам параўнальныя са стратамі насельніцтва Бельгіі (тым больш што ў Бельгіі жыло прыкладна столькі ж людзей, колькі ў беларускіх губернях). Але Бельгія прызнана адной з галоўных ахвяр гэтай вайны!