Верш Васіля Віткі пра добрыя вітанні

M4

Добра, калі ты змалку
Можаш вітаць людзей.

Раніцай:
– Добрага ранку!

І апаўдня:
– Добры дзень!

Увечары пры сустрэчы
Знаёмым сказаць:
– Добры вечар!

І соннаму сонейку нанач,
І ўсім добрым людзям:
– Дабранач!
© Васіль Вітка


Цудоўных сноў
@mog_drive_chat