Вельмі добра памятаю пачатак свайго сталічнага жыцця. Я называў кока-колу сокам, модна апранаўся на …

Вельмі добра памятаю пачатак свайго сталічнага жыцця. Я называў кока-колу сокам, модна апранаўся на Жданах, вазіў з дому закаткі. Потым хутка пасталеў, стаў апранацца на Дынама, навучыўся казаць: “Мама, не нужны мне эці закаткі, што я буду с німі цягацца”.
Я аніколькі не шкадую, што засталіся толькі дзве ночы пад мінскім небам. Гэта вельмі каштоўнае ўменне – без болю пакідаць месцы і людзей. Бо самае галоўнае ж застанецца, нікуды не дзенецца.
Папраўдзе, я проста сябе падбадзёрваю.
©Андрусь Горват


@mog_drive_chat