Верш Андрэя Аляксандрава пра верасень, кастрычнік і калыханку дажджу

M4

Верасень выракам веры
кроіць кастрычнік з кастроў.
Шоўк шамаціць сярод цемры
жоўтай паперай лістоў.

Неба зваляная коўдра
Сніць калыханку дажджу.
Скончыцца свет. Будзе новы.
Спі.
Я цябе разбуджу.

©Андрэй Аляксандраў
@versyzzakratau

Добрых сноў!
@mog_drive_chat