Паважаныя паэты, знакамітыя майстры слова, дыяменты неагранёныя і ўсе-ўсе лірыкі летуценныя, запрашаем да стварэння новай беларускай калыханкі!
Ёсць у нас мара пра новую сучасную песню на ноч для нашых дзетак. Каб спяваць ды шчасця нажываць 🙂
Музыку да словаў пераможцы напіша гурт VAL. Валерыя з Уладзіславам таксама запішуць песню. Здымем ды намалюем прыгожую гісторыю, вывучым ўсёй краінай словы ды мелодыю. І з яшчэ большай пяшчотай і цеплынёй закалышам-залюляем нашых маленькіх, светлых ды разумненькіх.
Складвайце словы ў вершы і запаўняйце нашую анкету!