“1984” — кніга пра таталітарную сістэму, у якой грамадства прыведзенае да адмаўлення свабоды. Канцэнтрацыя ўлады ў адных руках, адзіная “правільная ідэалогія”, татальны кантроль над грамадскім жыццём, пераслед нязгодных, бясконцыя пошукі ворагаў — на жаль, прыкметы шмат чаго, пра што Оруэл пісаў 60 гадоў таму, можна знайсці ў нашым грамадстве.